Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

История агрогородка/The history of agrotown

Сяле́ц— вёска ў Беларусі, на рацэ Башта (малая рака ў паўночна-заходнім Палессі, у Бярозаўскім раёне, правая прытока Ясельды. Даўжыня 12,6 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Нарутавічы. Вусце за 2 км на ўсход ад Сяльца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае). Цэнтр сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 6 км ад Бярозы.

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасцейшчыны.

Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 г. З 1471 г. тут дзейнічаў касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566 гг.) мястэчка ўвайшло ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) Сялец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пружанскім павеце. Станам на 1878 г. у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, габрэйскі малітоўны дом, школа, лякарня. Насельніцтва на гэты ж год складала 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.).

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921 г.) Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Насельніцтва на 1921 г. складала 997 чал.

У 1939 г. Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Sielec is a village in Belarus, on the river Basta (small river in the North-West Polesie, in Berezadistrict, the right tributary of the river Yaselda. Its length is 12.6 km. It starts at the southern outskirts of the village Narutavichi. The mouth is 2 km to the East from Selets. Canalized.). The centre of the Village Council in Bereza district, Brest region. Located 6 km from the town of Bereza.

Selec is the old historic town of Brest province.

The first written mention dates back to 1397. Catholic church of St. Alexius

functioned there from 1471. According to the administrative-territorial reform (1565-1566.) the town became part of the Brest county, Brest province.

After the third partition of the Polish-Lithuanian Commonwealth (1795) Selec became part of the Russian Empire, in the Pruzhany county. In 1878 in the town there was a parish council, a church, a catholic chapel, a Jewish prayer house, a school, a hospital. The population for the same year was 2306 people (1126 men and 1180 women.).

According to Riga peace Treaty (1921) Selets became part of the interwar Polish Republic, where it became the center of the municipality of Pruzhany county Polesia Province. The population in 1921 was 997 people.

In 1939 Selets became part of the Byelorussian SSR, on  October12, 1940 it became the center of the Village Council. The status of the settlement was reduced to a village.

Раздзелы сайта