Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2021

З Днём ведаў!

    З Днём ведаў!

    Шаноўныя калегі! Дарагія вучні, бацькі!

    Штогод першага верасня наша школа абуджаецца да жыцця, напаўняецца радаснымі дзіцячымі галасамі.       І мы разам з нашымі вучнямі кожны год чакаем гэтае цудоўнае свята – Дзень ведаў. У імклівы сучасны век усё ж засталіся простыя рэчы, што нязменна радуюць чалавека, і бляск дзіцячых вачэй пры сустрэчы з роднай школай, з настаўнікам – адна з іх. Такія простыя чалавечыя радасці напаўняюць жыццё кожнага з нас вялікім сэнсам, выводзяць нашу працу на самыя высокія пазіцыі.

    1 верасня – дата асабліва ўрачыстая і захапляльная, бо менавіта з гэтага дня пачынаецца няпросты шлях да ведаў, да новых дасягненняў.

    У нашай школе з нагоды новага навучальнага года прайшла ўрачыстая лінейка «Свята Першага званка», на якой уся ўвага была ім — першакласнікам і адзінаццацікласнікам. У добры шлях, школьная сямʾя, у імкненні да пазнання і мудрасці, да новых вяршынь і перамог!

Разделы сайта