Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гадзіна памяці

12.03.2021 - Гадзіна памяці

12.03.2021 вучні 8 класа прынялі ўдзел у гадзіне памяці, якая была прысвечана савецкаму ваеннаму ўрачу, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, Герою Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка і яе мужу І. Марчанка, аб жыцці і подзвігу якіх можна складаць легенды. 

Дзеці даведаліся аб некаторых фактах біяграфіі герояў, гаварылі пра тое, праз якія выпрабаванні прайшлі гэтыя мужныя людзі на шляху да свайго шчасця; аб тым, што дапамагло ім выстаяць у гарніле вайны і, больш таго, зберагчы сваё каханне і пранесці гэтае пачуццё праз усё жыццё.

Напрыканцы размовы вучні запоўнілі анкеты, у якіх разважалі аб тым, што такое каханне, вернасць, доўг, та таксама выказалі свой погляд на святкаванне Дня заканых у Беларусі.  

Фотоматериалы

Разделы сайта