Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

1949-1959

Сельскагаспадарчая арцель (калгас) “Сталінскі шлях”, в. Сялец Сялецкага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

1959-02.1963

Сельскагаспадарчая арцель (калгас) “Імя Леніна”, в. Сялец Сялецкага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

02.1963 – 28.11.1969

Сельскагаспадарчая арцель (калгас) “Узыход”, в. Сялец Сялецкага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

28.11.1969. – 30.07.2003

Калгас "Усход", в. Сялец Сялецкага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Цяжкія выпрабаванні ў гады вайны выпалі на долю беларускага народа. Фашысты знішчылі і разрабавалі велізарныя матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Ні з чым не параўнальныя чалавечыя ахвяры, якія панесла рэспубліка ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Па меры выгнання з Беларусі фашысцкіх захопнікаў у рэспубліцы разгортвалася вялікая арганізацыйная праца па аднаўленні народнай гаспадаркі. Ствараліся органы дзяржаўнай статыстыкі, назапашваліся і абагульняліся звесткі аб стане народнай гаспадаркі.

Пастановай СНК СССР ад 15 снежня 1943 года № 1377 Дзяржплану СССР дазволена аб'яднаць у абласцях, краях і рэспубліках апарат упаўнаважаных Дзяржплана СССР з апаратам абласных, краявых і рэспубліканскіх органаў статыстыкі.

На працягу першай пасляваеннай пяцігодкі была пастаўлена задача не толькі аднавіць даваенны ўзровень развіцця народнай гаспадаркі, але і перасягнуць яго. Рашэнне гэтай задачы запатрабавала ад органаў дзяржаўнай статыстыкі арганізаваць назіранне не толькі за развіццём народнай гаспадаркі, але і правядзенне сістэматычнага эканамічнага аналізу ўмоў, у якіх яно працякала, з мэтай выяўлення нявыкарыстаных рэзерваў.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 11 студзеня 1960 года № 30 Статыстычнае ўпраўленне БССР пераўтворана ў Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР (ЦСУ БССР). Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў БССР стала саюзна-рэспубліканскім органам і падпарадкоўвалася Савету Міністраў БССР і ЦСУ СССР. На ЦСУ БССР былі ўскладзены наступныя асноўныя задачы:

* ажыццяўленне мерапрыемстваў па цэнтралізацыі ўліку і статыстыкі, улік выканання дзяржаўных планаў, а таксама выкананне іншых статыстычных работ;

* распрацоўка і аналіз статыстычных матэрыялаў па пытаннях эканомікі вытворчасці, прадуктыўнасці працы, сабекошту прадукцыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі;

* складанне разлікаў нацыянальнага даходу, складанне справаздачных балансаў матэрыяльных і працоўных рэсурсаў, а таксама перспектыўных разлікаў колькасці насельніцтва;

* публікацыя ў друку дадзеных аб выкананні планаў і іншых статыстычных матэрыялаў, выданне статыстычных бюлетэняў і статыстычных зборнікаў;

* падрыхтоўка і перападрыхтоўка кадраў падліковых работнікаў для народнай гаспадаркі Рэспублікі.

Найважнейшым фактарам паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад статыстыкай, з'яўлялася механізацыя і аўтаматызацыя статыстычнага ўліку. Прымяненне лічыльна-вылічальнай тэхнікі дазваляла забяспечыць скарачэнне тэрмінаў і павысіць якасць распрацоўкі справаздач прадпрыемстваў і арганізацый.

Раздзелы сайта