Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

8 дзень

 Лагерная змена ў самым разгары! Вясёлая зарадка, смачны сняданак — добры пачатак любога дня. А пасля дзеці адправіліся на пошукі чарговай старонкі Спадчыннай кнігі «Народны каляндар».

 Сёння выхаванцы знаёміліся з каляндарна-абрадавымі святамі, якія былі часткай працы і побыту беларускага народа. Немагчыма ўявіць сабе народнае свята без нацыянальнага адзення, музыкі, прадметаў сялянскага жыцця. Падчас абрадавага свята «На кірмашы» дзеці даведаліся, якім было жыццё продкаў, якія існавалі традыцыі, далучыліся да розных забаў і гульняў і добра правялі час.

 У гэты ж дзень выхаванцы пабывалі ў музеі в/ч в. Бронная Гара, дзе наведалі залу баявой зброі, даведаліся аб прызначэнні арсенала, пазнаёміліся з гісторыяй мястэчка Бронная Гара.

 Які ж летні адпачынак без яркіх спартыўных спаборніцтваў? Гадзіна здароўя «Фізкульт-ура» напоўніла гэты дзень пазітывам і цудоўным настроем. 

 

 

 

Раздзелы сайта