Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

10 дзень

 Лета ў разгары. Яркае, вясёлае, пазнавальнае лета і ў 20 выхаванцаў, якія праводзяць яго ў школьным лагеры.

 Дзень народных песень лагернай змены «У пошуках гаючай мудрасці» падарыў дзецям добры настрой і масу пазітыўных эмоцый. Музычны марафон «Песні маёй Радзімы», этычная гутарка «Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць», дыскатэка «Беларускі карагод». Дзеці выконвалі любімыя песні, танцавальныя кампазіцыі. Кожны змог паказаць свае таленты. Выступленні атрымаліся яркімі і запамінальнымі.

 Падчас віртуальнага тура Інтэрнэшка і Мецясік напомнілі дзецям правілы бяспечных паводзін у Інтэрнэце. А пасля выхаванцы адправіліся ў экалагічнае падарожжа «Сцежкаю да крыніцы», дзе прынялі ўдзел у акцыі «Чыстая вада». Чарговы дзень лагернай змены прайшоў займальна і насычана.

 


 

Раздзелы сайта