Школьнікі працягваюць з задавальненнем праводзіць летні адпачынак у аздараўленчым лагеры «Юны турыст». Яшчэ б, тут для дзяцей арганізавана маса цікавых мерапрыемстваў: конкурсаў, экскурсій, спартыўных спаборніцтваў, майстар-класаў.
Чарговы дзень лагернай змены быў прысвечаны народным гульням. Пачаўся ён, як звычайна, з ранішняй зарадкі. Гэта ўмацоўвае здароўе, паляпшае настрой, дае зарад бадзёрасці на ўвесь дзень! А пасля — інфармхвілінка «Правілы быспекі ў час спартыўных гульняў», піянербол «Гуляць–здароўе мацаваць», кінаклуб «Слаўныя сыны Беларусі», гульнёвая пляцоўка «Кола беларускіх гульняў» дапамаглі вярнуць яшчэ адну старонку Спадчыннай кнігі беларусаў.
Старонка «Народныя гульні» ў скарбонцы лагера!