Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

17 дзень

 Канікулы — гэта актыўны адпачынак, падарожжы і адкрыцці, новыя ўражанні. Дзеці працягваюць з задавальненнем праводзіць летнія канікулы ў аздараўленчым лагеры «Юны турыст».

 Чарговы дзень лагернай змены быў прысвечаны народнай медыцыне. Спачатку юныя турысты далучыліся да традыцый вялікага спорту. Зарад бадзёрасці выхаванцы атрымалі з самага ранку на «спартыўнай» зарадцы. А пасля ў лагеры прайшлі Малыя Алімпійскія гульні. Добрым працягам стаў майстар-клас «У свеце прафесій «Медыцынская сястра», падчас якога дзеці навучыліся вымяраць артэрыяльны ціск, накладваць павязку, аказваць першую дапамогу пацярпелым. Каляндар здароўя «Падарожжа ў краіну зёлак» напомніў пра экалогію, карысныя ўласцівасці лекавых раслін.

 Кульмінацыяй дня стала свята «Купалле». Пляцоўка перад школай ператварылася ў сапраўдную сцэну для выступлення юных артыстаў. Выхаванцы разам з прыгажуняй Купалінкай выбралі хлопчыка – доўгія вейкі і дзяўчынку-красу – доўгую касу, плялі вянкі, вадзілі карагоды, гулялі ў купальскія гульні, скакалі праз «вогнішча», загадвалі жаданні. Але самае галоўнае — удзельнікі мерапрыемства пранікліся казачнасцю і чараўніцтвам свята.

Час праляцеў хутка, і нават дождж не сапсаваў вясёлага настрою, з якім дзеці адыходзілі дадому.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раздзелы сайта