Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

18 дзень

 На календары 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Распачала гэты памятны дзень літаратурная гадзіна «Паклонімся вялікім тым гадам». А пасля выхаванцы аздараўленчага лагера «Юны турыст» адправіліся на брацкую магілу аг. Сялец, дзе прынялі ўдзел у акцыі памяці загінуўшых герояў.

 Незаўважна праляцелі 18 дзён лагернай змены. Спрадвечны скарб беларусаў знойдзены. Перагорнута апошняя старонка Спадчыннай кнігі.

 Прыйшоў час падвесці вынікі. Выхаванцы сабраліся на апошняе лагернае свята. Успомнілі час, праведзены разам з сябрамі, прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у жыцці лагера, выказалі пажаданні і словы падзякі ўсім, з кім давялося правесці гэтыя цікавыя дні.

Лагерная змена закончана. Да новых сустрэч! 

  

 

 

                                 

 

 

 

                     

Раздзелы сайта