Няма высакародней місіі, чым захаванне гістарычнай памяці ў імя светлай будучыні.
Першым пунктам падарожжа юных турыстаў стаў мемарыяльны комплекс “Азарычы”. Выхаванцы даведаліся, што комплекс створаны ў памяць аб ахвярах лагераў смерці. Гарады і мястэчкі, як і людзі, – у кожнага свой твар, свой характар і свой гістарычны лёс, часам трагічны.
Наперадзе ў дзяцей новыя месцы і гісторыі.
А пакуль… Канцэртная праграма “Наш лагер зноў сустракае сяброў” адкрыла лагерную змену.
Дзень выдаўся гарачы, і ў лагеры было вельмі горача, таму што ў госці да юных турыстаў прыехалі супрацоўнікі МНС, каб у рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” правесці квэст-гульню “Юныя ратавальнікі”. Закончылася сустрэча водным шоу.
Сёння выхаванцы разам з карыснымі ведамі атрымалі масу станоўчых эмоцый.