Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

 Наступным прыпынкам выхаванцаў аздараўленчага лагера “Юны турыст” стала Камянецкая вежа – своеасаблівы апазнавальны знак і абярэжны сімвал Беларусі.

 Клуб падарожнікаў “Камянец – горад Белай вежы” пазнаёміў дзяцей з адным павер’ем. Людзі гавораць, што, адлятаючы ў вырай, птушкі знарок робяць развітальны аблёт чырвонага слупа вежы, каб надоўга запомніць галоўную прыкмету роднай зямлі. Вяртаючыся з далёкіх краёў, найперш шукаюць гэты сімвалічны арыенцір. Цэлы і непарушны ён – значыць, усё добра і спакойна на роднай Беларусі.

 Пабывалі сёння дзеці ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Камсамольскім скверы г. Бярозы, дзе аддалі даніну памяці вызваліцелям каля Вечнага агню. Дзянёк выдаўся пагодлівы, таму дэсант “Зялёны патруль”, арганізаваны выхавацелямі лагера, прайшоў з добрым настроем і працоўным запалам.

Раздзелы сайта