Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

  Кожны новы дзень у лагеры – новы прыпынак, займальнае падарожжа, цікавыя сустрэчы.

  Сёння юных турыстаў прымае горад Мінск. Мінск – не толькі сталіца Беларусі, але і старажытны горад з багатай гісторыяй. А ў 1974 годзе Мінску было прысвоена ганаровае званне “Горад-герой”.

  Клуб падарожнікаў “Мінск – горад-герой”, кінапаказ “Пяцёрка адважных” (у рамках рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і помні”), крэатыў-лабараторыя “Умелыя рукі”. І гэта яшчэ не ўсё…

 Як жа цудоўна падарожнічаць! У гэтым упэўніліся нашы выхаванцы, адправіўшыся ў вясковы кантактны жывы вугалок “Высокаўская гаспадарка”. На незвычайнай казінай ферме дзяцей чакала інтэрактыўная экскурсія па гаспадарцы, а таксама козатэрапія. Козатэрапія – гэта атрыманне масы задавальнення ад зносін з мілымі насельнікамі гаспадаркі, якія любяць фатаграфавацца з гасцямі.

Раздзелы сайта