Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая малая радзіма. Для выхаванцаў аздараўленчага лагера гэтай кропачкай з'яўлецца Сялец. Бюро інфармацыйных знаходак “Старонкі гісторыі Сяльца” пазнаёміла дзяцей з падзеямі, якія аказалі ўплыў на ход гісторыі аграгарадка, памятнымі датамі і цікавымі фактамі.
Малая радзіма акрыляе і дае магчымасць адчуваць сябе значнымі людзьмі, здольнымі прыносіць карысць грамадству і дабівацца поспехаў. Флэшмоб “За мір і стварэнне!”, які прайшоў у лагеры ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”, дапамог дзецям адчуць сваю значнасць у Год міру і стварэння.
Пабывалі сёння юныя турысты на экскурсіі ў пракуратуры Бярозаўскага раёна “На варце закона і парадку”.
Закончыўся чарговы дзень лагернай змены ў творчай майстэрні “Чароўныя фарбы”.