Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

 Апошнім прыпынкам выхаванцаў аздараўленчага лагера “Юны турыст” стаў мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Урок мужнасці “Зноў памяці звіняць званы…” напомніў дзецям, што вёска Хатынь была спалена 80 гадоў таму – 22 сакавіка 1943 года. Узгадваючы Хатынь, беларусы ўспамінаюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 А яшчэ сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Алімпійскі дзень. І ў нашым лагеры, па традыцыі, прайшлі Малыя Алімпійскія гульні.

 Лета – гэта час адпачынку ад урокаў. І каб у гэты доўгачаканы перыяд не апынуцца ў эпіцэнтры надзвычайнай сітуацыі, інспектар РАУС Хвядчэня Н.А. расказала дзецям, як трэба сябе паводзіць падчас летніх канікулаў, правяла гутарку па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.

 

Раздзелы сайта