Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

 Незаўважна праляцелі 18 дзён лагернай змены. Экскурсіі, паходы, інтэлектуальныя гульні, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, сустрэчы… Сумаваць не даводзілася.

 На свяце закрыцця лагера “Да новых падарожжаў” арганізатары летняга адпачынку падвялі вынікі працы над праектам змены і, вядома, вынікі маленькага жыцця выхаванцаў. Дзеці атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у жыцці лагера, выказалі пажаданні і словы падзякі ўсім, з кім давялося правесці гэтыя цікавыя дні.

 Закончылася лагерная змена, але лета працягваецца. Пажадаем юным турыстам вясёлага адпачынку, напоўненага цікавымі падзеямі і карыснымі справамі.

Раздзелы сайта