Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Другая Рэч Паспалітая

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) мястэчка ўвайшло ў склад міжваеннай Польшчы, дзе належала Пружанскому павету Палескага ваяводства.

У 1921-1925 гадах у Заходняй Беларусі дзейнічаў партызанскі рух, накіраваны супраць польскіх уладаў. Партызаны грамілі паліцэйскія ўчасткі, палілі памешчыцкія маёнткі, асадніцкія хутары. Да 1923 года агульная колькасць партызан склала каля 6 тысяч. У ліку найбольш вядомых кіраўнікоў партызанскіх атрадаў і груп былі Кірыл Арлоўскі, Станіслаў Ваупшасаў, Васіль Корж, Алесь Рабцэвіч, Піліп Яблонскі , Вольга Гардзейчык і іншыя. Найбольш уплывовымі арганізацыямі ў гэтым руху былі КПЗБ і Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). У снежні 1923 года ў кампартыю ўлілася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА), якая вылучылася з левага крыла БПСР у ліпені 1922 года. Аб'яднанню спрыяла блізкасць сацыяльнай праграмы КПЗБ і БРО. Абедзве арганізацыі выступалі за канфіскацыю памешчыцкай зямлі і перадачу яе без выкупу сялянам, за 8-гадзінны працоўны дзень і за аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рабоча-сялянскую Рэспубліку.

З 1939 года ў складзе БССР.

Разделы сайта