Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Гісторыя музея

У гісторыі стварэння музея бралі ўдзел многія пакаленні вучняў і настаўнікаў. Ідэя стварэння музея нарадзілася яшчэ ў 70-я гады. Пачаткам на гэтым шляху стала барацьба камсамольскай арганізацыі за прысваенне імені А.В.Кашавога.

Падчас гэтай работы вучнямі школы быў напісаны летапіс в.Сялец у гады Вялікай Айчыннай вайны, сабраны фотаздымкі ўсіх жыхароў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

На падставе падрыхтаваных матэрыялаў ў старой школе быў аформлены стэнд “Помніце іх імёны”, які стаў першай экспазіцыяй будучага музея. У 70-я гады ўпершыню пабывалі ў Краснадоне, пасля чаго ў піянерскім пакоі з’явіўся “Вугалок героя”.

Да 30-годдзя Перамогі атрымалася ўстанавіць новыя імёны загінуўшых за вызваленне вёскі, а таксама чацвярых, якія засталіся ў жывых.

Яркай старонкай пошукавай работы сталі зносіны з ветэранамі партыі і рэвалюцыі: Завадзічам С.В. і Севярынам І.Г. Камсамольцы в.Сашыца ў сваёй пошукавай рабоце вывучалі барацьбу беларускага народа супраць буржуазіі – памешчыкаў Польшчы. Так склаліся асноўныя накірункі пошукавай работы, якія з кожным годам аздаблялі новымі фактамі, матэрыяламі, звесткамі.

Усяго некалькі месяцаў аддзяляла адкрыццё музея ад светлага свята – Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З нагоды маючага адбыцца свята камсамольцы і піянеры прыгатавалі свой падарунак – афармленне музея баявой славы. Такім чынам, 27 лютага 1985 года быў адкрыты музей баявой славы.

Музей закрыты на рэканструкцыю ў 2018 годзе, пасля чаго яго работа была адноўлена  17 лістапада 2020 года.

 Экспазіцыя музея ўключае наступныя часткі:

  • У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
  • У складзе Расійскай імперыі
  • Другая Рэч Паспалітая
  • Вызваленне
  • Маладая гвардыя
  • Калгаснае жыццё
  • Час выбраў нас
  • Лёс чалавека

Гісторыя школы непарыўна звязана з гісторыяй вёскі, а Сялец – адно з найстаражытнейшых паселішчаў Берасцейшчыны. Першы пісьмовы ўспамін пра Сялец датуецца 1397 г.

Вайна пакінула вогненны след у лёсах нашых землякоў.

Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з пісьмовымі дакументамі пэўных гістарычных перыядаў, архіўнымі даведкамі, магнітафоннымі запісамі ўдзельнікаў гістарычных падзей, з лістамі і падзякамі ад імя вышэйшых органаў улады, са шматлікімі фотаздымкамі розных гадоў, рэчамі, якія перадалі ў музей жыхары вёскі, настаўнікі і выпускнікі школы, з нумарамі газет канца 19 ст.

У этнаграфічным кутку “Сялянская хатка” прадстаўлены рэчы побыту беларусаў: пралка, прас, льночасалка, сукала, ручнікі, вышыванкі, посцілкі, адзенне, плеценыя корабы і другія рэчы.

Разделы сайта