Час выканання 60 мінут
Частка А
Выберыце адзін правільны адказ. За кожнае правільна выкананае заданне – 1 бал (усяго – 20 балаў)
1. У жывёльнай клетцы, у параўнанні з расліннай, адсутнічае(юць):
а) ядро і ядзерка;
б) цытаплазма;
в) цытаплазматычная мембрана;
г) хларапласты.
2. З’яўляецца метадам вывучэння жывой прыроды:
а) эксперымент;
б) вывад;
в) вынік;
г) назіранне.
3. Выберыце арганізмы, якія аб’ядноўваюцца ў царства Расліны:
а) бактерыі і водарасці;
б) грыбы, водарасці, імхі;
в) папоратнікі і імхі;
г) грыбы, дрэвы, водарасці.
4. Функцыя ядра ў расліннай клетцы:
а) захавальнік спадчыннай інфармацыі ;
б) вывад таксічных рэчываў;
в) надае раслінам зялёную афарбаўку;
г) расшчапляе арганічныя рэчывы.
5. Рэчывы паступаюць у клетку шляхам:
а) карозіі;
б) дыфузіі;
в) з дапамогай пажыўных рэчываў;
г) з дапамогай інерцыі.
6. Дрожжы – гэта:
а) мнагаклетачныя расліны;
б) двуклетачныя пратысты;
в) аднаклетачныя грыбы;
г) бясклетачныя арганізмы.
7. Знайдзіце няправільнае зацверджанне:
а) пры фотасінтэзе паглынаецца кісларод, а выдзяляецца вуглякіслы газ;
б) пры фотасінтэзе крухмал утвараецца з вады і вуглякіслага газу;
в) галоўным удзельнікам фотасінтэзу з’яўляюцца хларапласты;
г) расліны харчуюцца крухмалам, які ўтвараецца пры фотасінтэзе.
8. Да пазваночных жывёл адносяцца:
а) дажджавы чарвяк;
б) ластаўка;
в) павук;
г) няма правільнага адказу.
9. Від – гэта:
а) сукупнасць асобін, падобных паміж сабой па знешняй і ўнутранай будове;
б)сукупнасць асобін, якія адрозніваюцца паміж сабой па знешняй і ўнутранай будове;
в) сукупнасць асабін, падобных паміж сабой па знешняй будове;
г) сукупнасць асобін, пабобных паміж сабой па ўнутранай будове.
10. Фотасінтэз – гэта:
а) працэс выдзялення з клетак арганічных рэчываў на святле;
б) працэс утварэння на святле ў клетках раслін арганічных рэчываў;
в) працэс абмену клеткамі арганічнымі рэчывамі на святле ;
г) працэс утварэння клеткамі арганічных рэчываў.
11. Арганізм грыбоў складаецца з:
а) цытаплазмы;
б) вакуоляў;
в) тонкіх галінуючыхся ніцей;
г) перацяжак.
12. Водарасці ў адрозненне ад другіх раслін:
а) сустракаюцца толькі ў водным асяроддзі;
б) маюць у клетках зялёны пігмент;
в) не маюць сапраўдных лістоў, сцяблоў, каранёў;
г) могуць утвараць арганічныя рэчывы за кошт энэргіі святла.
13. Укажыце правільнае палажэнне:
а) дыханне раслін адбываецца пастаянна з выдзяленнем вуглякіслага газу;
б) дыханне раслін адбываецца і днём і ноччу;
в) пры дыханні раслін выдзяляецца энергія;
г) все палажэнні правільныя.
14. В клетцы пратапластам з’яўляецца:
а) вакуоля з клетачным сокам;
б) ядро з ядзеркам;
в) цытаплазма з ядром;
г) хларапласты з хларафілам і другімі пігментамі.
15.Вышэйшымі раслінамі з’яўляюцца:
а) хларэла і эладэя;
б) імхі і эладея;
в) эўглена і хларэла;
г) спірагіра і эўглена.
16. Запаведная тэрыторыя для пастаяннай або часовай аховы 1- 2 відаў арганізмаў называецца:
а) запаведніком;
б) нацыянальным паркам;
в) заказнікам;
г) заапаркам або батанічным садам.
17. Да грыбоў адносяцца:
а) дрожжы і плесні;
в) мукар і пеніцыл;
б) шымпіньёны і пеніцыл;
г) усе адказы правільныя.
18. Для вегетатыўнага размнажэння выкарыстоўваюць:
а) суквецці;
б) сцёблы, лісты, карані ;
в) толькі падземные органы;
г) толькі надземные органы расліны.
19. Грыбы маюць наступныя падобныя прыметы з раслінамі: 1 – нерухомыя ў дарослым стане; 2 – размнажаюцца спорамі; 3 – жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі; 4 – ажыццяўляюць фотасінтэз; 5 – растуць усё жыцце.
а) 1, 2, 4, 5;
б) 1, 2, 5;
в) 1, 3, 4, 5;
г) 2, 5.
20. Укажыце, колькі відаў раслін тут пералічана: клён амерыканскі, сасна звычайная, бяроза, дзьмухавец лекавы, лісічка сапраўдная , несапраўдная лісічка, бульба, сасна сібірская, клюква, вераск?
а) 8; б) 9; в) 10; г) 6.
Частка Б
Задание 1. Дайце азначэнне паняццям. За кожнае правільнае зацверджанне – 2 бала.
- Абмен рэчываў
- Экалогія
- Біяцэноз
- Від
- Фауна
Задание 2. Размяркуйце жывёлы па групам. Дайтцеадказ увыглядзе паслядоўнасці літар і лічбаў, напрыклад, А1, Б2,В3…
Група жывёл
|
Назвы жывёл
|
А – Кішэчнаполасцевыя
Б – Кольчатыя чэрві
В – Малюскі
Г – Членістаногія
Д – Амфібіі
|
1 – трытоны
2 – слізні
3 – каралы
4 – дажджавы чарвяк
5 – скарпіён
|
За кожную правільна указаную пару – 1 бал.
раскрыть » / « свернуть