31 студзеня вучні 5 класа наведалі выставу «Мая Беларусь». Дзеці атрымалі магчымасць перавесці абстрактныя паняцці «радзіма», «дасягненні», «суверэнітэт» у плоскасць зразумелых і ўражлівых вобразаў: ад гіганцкага самазвала да высокадакладнага медыцынскага абсталявання, ад старажытных рукапісаў да сучасных IT-тэхналогій.






