Смачна есці
У суботу 22 лютага ў рамках тыдня “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку” для вучняў 5-11 класаў прайшло свята беларускай кухні “Смачна есці, мякка сесці”. Дзеці пазнаёміліся са стравамі беларускай нацыянальнай кухні, традыцыямі і звычаямі, звязанымі з харчаваннем, пачыталі паэтычныя творы, прысвечаныя кулінарнаму майстэрству беларусаў. Спадзяемся, што на нашых сталах будуць часцей з’яўляцца беларускія нацыянальныя стравы.