Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.02.2022

Афганская вайна – жывая памяць

 14 лютага ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 33-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На сустрэчу с вучнямі і настаўнікамі былі запрошаны ветэраны Афганскай вайны, выпускнікі Сялецкай сярэдняй школы: Голуб Іван Іосіфавіч, Гардзейчык Віктар Уладзіміравіч, Скробат Васіль Васільевіч, Ярмашэвіч Аляксандр Уладзіміравіч. 

 Удзельнікі мерапрыемства наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей аграгарадка Сялец, дзе настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, загадчыкам музея Аліферчык І.А. была праведзена экскурсія, у ходзе якой гасцям быў прэзентаваны раздзел экспазіцыі “Час выбраў нас”, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ірына Аляксандраўна расказала аб тым, Што паслужыла штуршком да з’яўлення новага раздзела музея, патлумачыла, чаму памяць пра Афганскую вайну асабліва важная для нас, сённяшніх вучняў Сялецкага ВПК я/с – СШ Бярозаўскага раёна, у ліку якіх вучацца дзеці і ўнукі  воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

          

  Пасля наведвальнікі музея былі запрошаны ў актавую залу для прагляду прэзентацыі творчага праекта “Памяць жывая”, у аснову якога быў пакладзены сабраны і апрацаваны вучнямі і настаўнікамі ўстановы матэрыял аб дваццаці воінах-інтэрнацыяналістах, воінах-земляках. Прыемна засведчыць, што дадзеная даследчая праца адзначана Дыпломамі ІІІ ступені на абласным і заключным этапах рэспубліканскага конкурсу “У каждого времени свои герои”. 

 Ціха і задуменна праглядалі воіны-афганцы старонкі падрыхтаванай прэзентацыі. Боль і смутак застылі ў вачах гэтых пасталелых і пасівелых мужчын. І, углядаючыся ў іх суровыя твары, кожны з нас усведамляў , якое гэта шчасце — не бачыць вайны, даведвацца пра яе толькі з падручнікаў і серыялаў.

 А пасля адбылася доўгачаканая размова з нашымі героямі. Яны расказалі аб ўдзеле савецкіх войскаў у Афганскай вайне, падзяліліся ўспамінамі аб палітычных умовах таго часу, аб цяжкасцях, што выпалі на салдацкую долю, аб воінскім братэрстве, мужнасці і адвазе, аб перажываннях родных, якія чакалі іх з вайны, шчыра падзякавалі вучням за памяць, далі наказы будучым воінам. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне. Напрыканцы сустрэчы ў знак павагі і ўдзячнасці гасцям былі ўручаны памятныя падарункі.

 Абмяркоўваючы ў класных калектывах сустрэчу напярэдадні 15 лютага, старшакласнікі прыйшлі да высновы, што наша задача цяпер – памятаць аб тых, хто  выконваў  інтэрнацыянальны доўг, адносіцца да іх  з павагай  і праяўляць клопат.

Разделы сайта