Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Дзень роднай мовы


  У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне.

  У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з такіх базавых нацыянальных каштоўнасцяў з’яўляецца беларуская мова.

 Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. У гэтым у чарговы раз пераканаліся вучні і настаўнікі нашай установы, беручы ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да ўжо традыцыйнага свята. У дзень роднай мовы аматары беларускага слова, жадаючы праверыць свае веды, напісалі дыктоўку па ўрыўках з твораў Якуба Коласа.

 

Разделы сайта