Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2022

«Тут першы крок свой здзейсніла вайна» (экскурсія ў музей «5 форт»)

     30 сакавіка вучні 7-9 класаў наведалі музей «5 форт» - філіял мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», помнік рускай фартыфікацыі канца XIX-пачатку XX стагоддзяў.

     Экскурсія пачалася з агляду адкрытай пляцоўкі ўзбраення, дзе экспануюцца савецкія артылерысцкія гарматы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вучні наведалі асноўную экспазіцыю, якая размясцілася ў шасці залах музея, пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі будаўніцтва абарончых збудаванняў. Моц бетонных умацаванняў, капаніры з усталяванымі ў іх гарматамі для вядзення агню, падземныя галерэі і казематы, падарожжа пры святле ліхтароў выклікалі ў дзяцей поўнае захапленне.

     Музей «5 форт» - унікальнае месца, якое дыхае жывой гісторыяй. Гэта яшчэ адзін сімвал памяці, павагі і глыбокага прызнання неўміручага подзвігу савецкага салдата, які прайшоў дарогамі ваеннага ліхалецця і здабыў Вялікую Перамогу.  

   

 

               

Разделы сайта