Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.04.2022

«Памятныя месцы Бярозаўшчыны» (экскурсія)

 Мы жывем на зямлі Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні Полацкай, на зямлі Тадэвуша Касцюшкі і Янкі Купалы, на зямлі, дзе кожны камень – маўклівы сведка мінуўшчыны, а кожная жменя пяску красамоўна апавядае пра багатую, насычаную падзеямі гісторыю нашай Радзімы. Усім нам хочацца ведаць нашу гісторыю, шанаваць імёны і подзвігі продкаў, разумець мастацкае слова, якое здольна данесці ў сённяшні дзень подых вякоў.

 Даўно ўжо стала ісцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Чалавек, які страціў сваю памяць, становіцца бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам.

 1 красавіка вучні адправіліся ў падарожжа па знаёмых (і не вельмі) месцах Бярозаўшчыны, каб пазнаёміцца з новымі старонкамі гісторыі роднага краю.

 Першым пунктам падарожжа стаў Картэзіянскі манастыр. Грандыёзны комплекс будынкаў манастыра картэзіянцаў быў пабудаваны ў 1648-1689 гадах. Да нашых дзён захаваліся толькі фрагменты комплексу, але нават яны ўражваюць сваёй веліччу. Брама манастыра сёння з’яўляецца сімвалам Бярозы. Пасля дзеці наведалі духоўна-патрыятычны комплекс, дзе гарманічна спалучаецца культавая пабудова з мемарыялам у памяць салдат, якія загінулі ў Афганістане. Унікальны аб’ект размешчаны ў старадаўнім парку ў Бярозе і не мае аналагаў у Беларусі.

 Сёння Бяроза – утульны, прыгожы, камфортны для жыцця горад. І нічога не нагадвае пра тое, што калісьці тут быў адзін з самых жудасных  канцлагераў за ўсю гісторыю XX стагоддзя. Вучні наведалі мемарыял і ўшанавалі памяць вязняў кацлагера «Бяроза-Картузская» хвілінай маўчання. Пабывалі дзеці і ў Маладзёжным скверы, які быў закладзены ў 1949 годзе, дзе аддалі даніну павагі савецкім воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні Бярозаўскага раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 Без захавання сваіх вытокаў, памяці пра наша мінулае будучыня наўрад ці магчыма.

 

     

  

                      

Разделы сайта