Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2022

«Святло праваслаўнай культуры» (экскурсія)

 30 сакавіка стаяла цудоўная вясновая раніца. Дзеці гуртка “Незабудкі” і тыя, хто наведвае факультатыў па асновах духоўна-маральнай культуры і патрыятызму, няспешна падыходзілі і занімалі месцы ў школьным аўтобусе. У дзевяць гадзін укамплектаваны аўтобус накіроўваецца ў Жыровічы.

 У вучняў прыўзняты настрой – першы раз ў жыцці наведваюць манастыр. За вокнамі аўтобуса праплываюць прыгожыя пейзажы, купалы цэркваў. А вось і першы раз у гэтым годзе ўбачылі бусла, які шукаў ежу на лузе.

 Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр сустрэў нас веліччу і прыгажосцю. З заміраннем сэрца ступаем на тэрыторыю манастыра. Тут нас сустракае семінарыст Аляксандр. З радасцю і задавальненнем ён расказвае нам пра храмы, якія знаходзяцца на тэрыторыі. Свята-Успенскі сабор, Яўленская царква, Крыжаўзвіжанскі храм пакідаюць непаўторны след ў дзіцячых сэрцах. Наведваем могілкі, што знаходзяцца за Крыжаўзвіжанскім храмам, слухаем аповед пра святых айцоў. Так і хочацца апусціцца на калені перад магілай мітрапаліта Філарэта, памаліцца аб ўпакаенні яго душы і ўсіх айцоў. Спрабуем вадзічку з імпразаванай крынічкі. Мяккая і прыемная на смак вада адрозніваецца ад той, што мы п’ем з крана.  Дзякуем экскурсаводу Аляксандру і тэлефануем нашаму земляку айцу Андрэю, які паабяцаў сустрэцца з намі.

 Адкрыты погляд, добразычлівая ўсмешка пратадыякана Андрэя настройваюць на шчырую размову. Выхаванцы ўжо не раз чулі пра нашага земляка, як ён у часы антырэлігійнай барацьбы імкнуўся ў царкву, хаваўся сярод вернікаў ад настаўнікаў, якія вымушаны былі ў той час гнаць школьнікаў з храма. Ён жа выйшаў з маленькай вёсачкі Сашыцы і стаў вядомым ва ўсёй Беларусі, як рэгент хора семінарыі. Як не ганарыцца такім земляком!

 Прагаладаліся. Зайшлі ў трапезную. Дзеці выбіраюць посныя стравы на свій густ. З задавальненнем абедаем.

  Едзем на крынічку. Набіраем святой вадзічкі з сабой. Хлопчыкі нашы акунуліся ў купелі.

  Не адчуваючы стомленасці, выхаванцы насіліся па драўляным караблі ля крынічкі. Пара ў дарогу…

 Дарога дадому заўсёды  карацейшая. Школьнікі дзеляцца ўражаннямі ад паездкі, чытаюць набытыя ў Жыровічах кнігі.

-  А калі паедзем у жаночы манастыр?

-  Паедзем! Абавязкова паедзем! Было б жаданне.

Разделы сайта