Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.04.2022

Акцыя "Памяць пакаленняў"

 Добраўпарадкаванне помніка да свята Вялікай Перамогі — гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад мужнасцю і стойкасцю ўсіх савецкіх воінаў. Гэта клопат пра будучыню нашай малой радзімы, каб моладзь шанавала памяць прадзедаў і прабабуль. Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць аб гэтых падзеях, амаль не застаецца...
 Традыцыйна вучні нашай установы бяруць удзел у акцыі "Ніхто не забыты, нішто не забыта". І сёння праведзена неабходная праца па добраўпарадкаванні помнікаў і брацкай магілы ў в.Сашыца і аг.Сялец: прыбрана тэрыторыя пахавання ад лістоты, галін, смецця, выдалена трава паміж пліткамі.
 Вучні памятаюць тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы сёння жылі пад мірным небам, радаваліся кожнаму новаму мірнаму дню.

  

Разделы сайта