Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2022

Экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

 Навошта чалавеку памяць? Каб не быць Іванамі, якія не памятаюць род свой, каб ніхто не змог перавярнуць гісторыю, сказаць, што было не так, а інакш, каб было што расказаць нашчадкам…
Менавіта з такіх слоў пачалася экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску. Падчас экскурсіі вучні даведаліся пра цяжкія гады ваеннага ліхалецця, пра мужных і смелых абаронцаў роднай зямлі. З цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі ваенную тэхніку тых часоў, знаёміліся з партызанскім побытам, палявым шпіталем, лясной школай. Ніхто не застаўся абыякавым! Потым школьнікі наведалі аглядавую пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі РБ.

Разделы сайта