Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2023

Торжественная линейка, посвящённая началу 2023/2024 учебного года

   З Днём ведаў!

    Шаноўныя калегі! Дарагія вучні, бацькі!

   Штогод першага верасня наша школа абуджаецца да жыцця, напаўняецца радаснымі дзіцячымі галасамі. І мы разам з нашымі вучнямі кожны год чакаем гэтае цудоўнае свята – Дзень ведаў. У імклівы сучасны век усё ж засталіся простыя рэчы, што нязменна радуюць чалавека, і бляск дзіцячых вачэй пры сустрэчы з роднай школай, з настаўнікам – адна з іх. Такія простыя чалавечыя радасці напаўняюць жыццё кожнага з нас вялікім сэнсам, выводзяць нашу працу на самыя высокія пазіцыі.

   1 верасня – дата асабліва ўрачыстая і захапляльная, бо менавіта з гэтага дня пачынаецца няпросты шлях да ведаў, да новых дасягненняў.

  У нашай школе з нагоды новага навучальнага года прайшла ўрачыстая лінейка, на якой уся ўвага была ім — першакласнікам і адзінаццацікласнікам. У добры шлях, школьная сямʾя, у імкненні да пазнання і мудрасці, да новых вяршынь і перамог!

Разделы сайта