Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2019

Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску

Рэкламная акцыя, літаратурнае кафэ, моўны турнір, завочнае падарожжа, выставы, адкрытыя ўрокі – у ДУА “Сялецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, ініцыяваны адміністрацыяй установы і настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

Тыдзень пачаўся з сацыяльнай рэкламы. Выявы кавуна, шыпшыны, ажыны, журавін, суніц з серыі “Смак беларускай мовы” былі размешчаны на прысценках другога паверха. Беларуская мова мае непаўторнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная і самая родная. Вучням 5 і 6 класаў пашанцавала наведаць літаратурнае кафэ “Спадчына”.

Другі дзень прайшоў пад назвай “Па старонках роднай літаратуры”. Бібліятэкарам В.С. Дземідовіч была арганізавана выстава “Гэты цуд завецца кніга”. Ключавым блокам Тыдня сталі адкрытыя ўрокі, дзе кожны ўдзельнік набыў нешта карыснае: школьнікі – цікавыя факты і новыя веды, настаўнікі– сучасныя прыёмы і метады. Сваё майстэрства прадэманстравала настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыіі Таісія Іванаўна Раманчук.

Трэці дзень быў прысвечаны роднай мове. Вучні 10 і 11 класаў паказалі добрыя веды ў моўным турніры “Юныя лексіколагі”.

Разнастайнымі падзеямі быў напоўнены чацвёрты дзень “З любоўю да роднага слова”. Вучням 8 і 9 класаў прапаноўвалася паспрабаваць свае сілы ў лінгвістычным кросе “Пуцявінамі беларускай мовы”. Каманды павінны былі прайсці шэраг выпрабаванняў, у якіх трэба паказаць свае веды па беларускай мове, адшукаць адказы на нестандартныя пытанні. Сямікласнікі разам з А.Р. Шылдоўскай стварылі калаж “У краіне роднага слова”.

“Мой чароўны беларускі край” – так гучала назва пятага дня. Працавала выстава творчых работ “Вобразы мілыя роднага краю”.

Цікава ў шосты дзень прайшло свята “Гуканне вясны”. Навучэнцы праявілі сцэнічны талент і майстэрства.

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі,

Ды, калі ты не бязбожны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Радкі выдатнай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц натхнілі на арыгінальны і крэатыўны падыход правядзення тыдня. Усім удзельнікам вучэбнага працэсу было прапанавана размаўляць на працягу тыдня на роднай мове і па за сценамі школы, што спрыяе папулярызацыі мовы ў штодзённых зносінах. Асабліва хочацца адзначыць вучняў, якія праявілі найбольшую актыўнасць падчас тыдня. Гэта Крэгель Вераніка, Крэгель Настасся, Булавацкая Злата, Хілько Максім, Хілько Уладзіслаў, Пашкевіч Яна, Гусева Настасся, Гусева Таццяна, Лім Таісія. Нестандартны падыход да правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры быў высока ацэнены як вучнямі, так і педагогамі ўстановы. Важна, каб беларуская мова гучала не толькі на тэматычных тыднях, а штодзень.

Разделы сайта