Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Тыдзень мовы

З 17 па 22 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, русского языка и литературы “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў.

Кожны дзень тыдня меў сваю назву, дэвіз, быў напоўнены шэрагам мерапрыемстваў,у правядзенні якіх былі задзейнічаны настаўнікі пачатковых класаў Гальчун Н. У. і Кунахавец Я. М., бібліятэкар Неліповіч Т. М., настаўнікі беларускай і рускай мовы Раманчук Т. І. і Трафімовіч Н. Б.

Спачатку вучні адправіліся на экскурсію ў музей прачытаных твораў, у віртуальнае падарожжа па Беларусі,пабывалі ў бюро інфармацыйных знаходак “Пазнай родны край” і школе магаў “Вясёлка”.

Пасля прынялі ўдзел у этнаграфічнай пазл-віктарыне “Фэст”, гульнёвай праграме “Прыгоды на востраве чытання”, праявілі спрыт і кемлівасць пры рашэнні моўных шарад і галаваломак у час творчай лабараторыі “Папацей, грамацей!” і“Знатоки русского языка”. Асабліва спадабалася дзецям рабіць сэлфі па-беларуску.

Пазнавальнымі сталі для школьнікаў адкрытыя ўрокі: “Уладзімір Бутрамееў. “Славутая дачка Полацкай зямлі”, “Ступені параўнання прыслоўяў”.

Спадзяемся, што дзве мовы і далей будуць аднолькава блізкімі і дарагімі нашым дзецям і іх бацькам.

Фотоматериалы

Разделы сайта