Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

1 дзень

 Вось і наступіла доўгачаканае лета.  А гэта значыць, што прыйшла пара адпачынку. Аздараўленчы лагер «Юны турыст» сардэчна расчыніў свае дзверы для 20 вучняў комплексу.

 Распачаўся дзень аўкцыёнам карысных парад «Бяспечнае лета». Спачатку выхаванцы вывучылі правілы бяспекі ў летні перыяд, а пасля пазнаёміліся з легендай лагернай змены «У пошуках гаючай мудрасці». І сёлета галоўным героем чарговай гісторыі з’яўляецца Несцерка – знаходлівы селянін-бядняк, любімы персанаж беларускіх народных казак, легенд і паданняў. У гэты раз разам са сваімі надзейнымі сябрамі – удзельнікамі аздараўленчага лагера – ён адпраўляецца на пошукі спрадвечнага скарба беларусаў – Спадчыннай кнігі.

 Гульнёвая пляцоўка «7 гульняў на знаёмства» раскрыла асабістыя якасці дзяцей, пазнаёміла з зацікаўленнямі і захапленнямі кожнага выхаванца.  А затым усе ўдзельнікі ўзялісія за афармленне атрадных вугалкоў і падрыхтоўку да адкрыцця лагернай змены.

 Атрады «Патрыёты» і «Інскрынкі» гатовы адправіцца на пошукі старонак Спадчыннай кнігі, каб не толькі вярнуць людзям іх памяць, але і спасцігнуць таямніцу сілы  кнігі мудрасці.

Разделы сайта