Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

5 дзень

 Адзенне з’яўляецца адной з найважнейшых састаўных частак культуры народа. Не выключэнне і беларусы.

 Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера «Юны турыст» адправіліся на пошукі чарговай старонкі Спадчыннай кнігі «Апранайся па-беларуску». Спачатку музейны занятак «Адкуль пайшла кашуля?» пазнаёміў дзяцей з асаблівасцямі вырошчвання і апрацоўкі лёну, атрымання тканіны, прыладамі, якія для гэтага выкарыстоўваліся. Пасля дзеці прынялі ўдзел у конкурсе «Апрані ляльку».

 Прайшло сёння ў лагеры і мерапрыемства ў рамках праекта «ШАГ» па тэме «Я родным краем ганаруся. Здабытак рэспублікі», у якім прыняла ўдзел Ганна Уладзіміраўна Цецерава, супрацоўнік Бярозаўскага РАУС.

 Вынікам дня стала творчая майстэрня «Чароўны куфэрак» па вырабе прадметаў адзення з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу.

 

Разделы сайта