Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

6 дзень

 Кожны дзень у лагеры – гэта не проста адпачынак, гэта новае свята са сваімі традыцыямі, касцюмамі, забавамі. Сёння ў нашым лагеры прайшло свята нацыянальнай культуры «Ад прадзедаў спакон вякоў», працягам якога стаў майстар-клас «Зазірнем у бабулін куфэрак».

 Чарговы дзень лагернай змены быў прысвечаны беларускаму ткацтву, якое з’яўляецца адным з самых багатых і старажытных мастацтваў. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакаленне.

 У ходзе квэст-гульні «Мода з камоды» дзеці падарожнічалі па розных станцыях, на якіх іх чакалі цікавыя заданні. Асабліва спадабалася станцыя «Фотазона», дзе неабходна было зрабіць сэлфі з прадметам ткацтва. Вынікі падвялі на станцыі «Заданні з куфра».

 Час праляцеў хутка і цікава, а самае галоўнае, карысна. А Спадчынная кніга папоўнілася яшчэ адной старонкай.

 

  

  

 

 

  

Разделы сайта