Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

9 дзень

 Кожны новы дзень у лагеры – адкрыццё і мора сюрпрызаў. На экватары лагерная змена, а колькі яшчэ ўсяго цікавага чакае дзяцей наперадзе.

 Суботні дзень у лагеры «Юны турыст» пачаўся лікбезам «Прафілактыка траўматызму». А пасля гульнёвая праграма «Ведай бохану цану» пазнаёміла дзяцей з тым, як нашы продкі вырошчвалі збожжа, атрымлівалі муку, пяклі хлеб, якія прыстасаванні выкарыстоўвалі. Дзеці пазнаёміліся са словамі «акраец», «луста», «скібачка», прынялі ўдзел у разнастайных конкурсах і, вядома, пачаставаліся смачным духмяным хлебам.

 Хлеб – гэта сімвал дастатку і дабрабыту. Гэты прадукт мы кожны дзень бачым у сябе на стале. Але мала хто задумваецца над тым, які доўгі і цярністы шлях праходзіць ён, перш чым патрапіць да нас у хату. Пра гэта і многае другое дзеці даведаліся падчас экскурсіі ў КУВП «Бярозарайаграсэрвіс» «Дарога да хлеба».

 Закончыўся дзень у творчай лабараторыі «Юны вучоны». А Спадчынная кніга папоўнілася яшчэ адной старонкай.

 

 

 

 

 

 

 

 

Разделы сайта