Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

11 дзень

 Выхаванцы аздараўленчага лагера «Юны турыст» праводзяць час весела і карысна. Не менш цікавым выдаўся і сённяшні дзень.

 Дзеці працягваюць шукаць старонкі Спадчыннай кнігі, каб не толькі вярнуць людзям іх памяць, але і спасцігнуць таямніцу сілы кнігі мудрасці.

 «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове дзядоў і бацькоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны сарб». (З.Бядуля)

 Традыцыі і звычаі – яшчэ адна старонка жыцця беларусаў. Менавіта на яе пошукі адправіліся сёння нашы дзеці.

 Адразу пасля сняданка выхаванцаў чакала маса мерапрыемстваў, падрыхтаваных арганізатарамі летняга адпачынку. Лялечны тэатр    «Батлейка - батлея - чароўная дзея», экалагічны інтэрактыў «Жывы лес», шоу-праграма «Чароўная пралеска». Даследчая лабараторыя «Юны вучоны» завяршыла чарговы дзень лагернай змены.

 Аздараўленчы лагер «Юны турыст» не перастае здзіўляць і забаўляць сваіх выхаванцаў.

 

 

  

Разделы сайта