Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

12 дзень

 Кожны новы дзень у лагеры – гэта новае цікавае падарожжа, новыя прыгоды. Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера «Юны турыст» разам са сваім сябрам Несцеркам адправіліся на пошукі чарговай старонкі Спадчыннай кнігі «Смачна есці, мякка сесці».

 Нацыянальная кухня беларусаў.  Якія стравы спажывалі нашы продкі, у якіх абрадах яны ўжываліся? Якое значэнне яны мелі і маюць? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавалі сёння адказаць нашы выхаванцы.

 Распачала дзень гульня-ігрышча «Лепшы бульбазнавец».

О бульба! Мы цябе ўслаўляем, свой стол без бульбы не ўяўляем!

Ты, бульба, хлеб другі ў нас. Спажыўных рэчываў запас.

 А пасля выхаванцы правялі журналісцкае расследаванне «Ад збожжа да каравая». Хлеб – усяму галава. Без яго не абыходзіцца ні сціплы сняданак, ні пышны святочны абед.

Дзе хлеб, там і радасць, дзе хлеб – там спакой.

Дзе хлеб, там жыццё, там і добры настрой.

 Падчас экскурсіі на Бярозаўскі камбінат кааператыўнай прамысловасці дзеці пазнаёміліся з тэхналогіяй выпечкі хлеба ў сучасных умовах.

…Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, – 

То ўмее ён і смачна з’есці

І – адпаведна – згатаваць!

Таму – дастойна, без эфекту

Прымай падзяку-пахвалу 

І беларускаму палетку,

І беларускаму сталу!

 А дзе гатавалі ежу нашы продкі? Вядома, у печы. Пасля майстар-класа ад гаспадыні «Печ – ахоўніца дабрабыту» дзеці зразумелі, што пячы хлеб  гэта цяжкая і адказная праца.

 Мы ганарымся сваёй цудоўнай Радзімай, стараемся зберагчы яе традыцыі. Хочацца пажадаць, каб на нашых сталах заўсёды стаялі смачныя і самыя найлепшыя беларускія стравы, якія не заменіш нічым.

 Яшчэ пабывалі сёння дзеці ў Картэзіянскім манастыры і наведалі музейны ўрок «Памяць сэрца».

 Наша падарожжа працягваецца, і наперадзе юных турыстаў чакае многа цікавага і пазнавальнага.

  

   

 

 

Разделы сайта