Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

15 дзень

  «Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць».

 На працягу сваёй шматвяковай  гісторыі беларускі народ стварыў унікальную культуру. Выхаванцы аздараўленчага лагера «Юны турыст» працягваюць знаёміцца з гэтай культурай. Народныя прыказкі і прымаўкі – старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа, яшчэ адна старонка Спадчыннай кнігі беларусаў. На пошукі гэтай старонкі адправіліся ў суботні дзень атрады «Патрыёты» і «Інскрынкі».

 Сёння дзеці адказалі на пытанні віктарыны «Сказаў як звязаў», прынялі ўдзел у пазнавальным марафоне «Беларуская скарбонка», пабывалі ў даследчай лабараторыі «Юны вучоны». А падчас рухомых гульняў на свежым паветры «Дагані здароўе» атрымалі зарад бадзёрасці і здароўя.

 

 

 

 

 

 

                                        

 

Разделы сайта