Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

16 дзень

 «У кожнай працы для творчасці знойдзецца месца…»

 Распачала чарговы дзень лагернай змены гульня-падарожжа па казках «Залаты ключык». А пасля юныя турысты адправіліся ў паход «У краіне блакітных азёраў». Выхавальнікі расказалі дзецям, як важна берагчы і ахоўваць прыроду.Непаўторная прыгажосць роднай прыроды ва ўсе часы натхняла людзей мастацтва на новыя творчыя пошукі. Творчымі пошукамі дзяцей сталі віктарына «Гульня, ды не штодня: свет народнай цацкі», свята «Касцёр дружбы», творчая майстэрня «Чароўны куфэрак».

 Дзень выдаўся гарачы, і ў лагеры было вельмі горача, таму што ў госці да юных турыстаў прыехалі супрацоўнікі МНС, каб у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» напомніць пра правілы бяспечных паводзін падчас летняга адпачынку. Закончылася сустрэча водным шоу. Разам з карыснымі ведамі выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый.

 А скарбонка лагера папоўнілася яшчэ адной старонкай Спадчыннай кнігі.

 

  

 

 

                                 

 

 

                                

 

                     

Разделы сайта