Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

13 дзень

 Акадэмія навук “Будзь ветлівы” распачала чарговы дзень лагернай змены. А пасля гістарычная панарама “Полацк – жывая легенда” расказала дзецям пра горад гарадоў беларускіх. Менавіта тут вытокі дзяржаўнасці і культуры Беларусі. Дзеці прайшлі па вуліцах горада, пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры, прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Кубак Ефрасінні Полацкай”.

 Пабывалі сёння юныя турысты ў Сялецкім сельскім выканаўчым камітэце, дзе сустрэліся з яго старшынёй Хілько Уладзімірам Мікалаевічам, які пазнаёміў дзяцей са структурай і парадкам работы органаў мясцовага самакіравання.

 Памяць пра загінуўшых абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны захоўваюць тысячы мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і помнікаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ёсць такія помнікі і на тэрыторыі Сялецкага сельвыканкама. У лагеры прайшла акцыя “Памятаем. Не забудзем!” Добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў – ганаровы абавязак удзячных нашчадкаў.

Разделы сайта