Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

14 дзень

 Кожны дзень выхаванцы лагера падарожнічаюць па родным краі і здзяйсняюць краязнаўчыя адкрыцці.

 Наступным прыпынкам юных турыстаў стала вёска Сашыца. Спачатку журналісцкае расследаванне “Ад гісторыі роду – да гісторыі народа” расказала пра подзвіг партызана Сашы Здановіча, мемарыяльная дошка якому ўсталявана ў 1986 годзе на будынку нашай школы. А пасля выхаванцы накіраваліся ў паход “Логін – лета. Пароль – малая радзіма”.

 У канцы дня, нягледзячы на ​​лёгкую стомленасць пасля паходу, дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у музычна-конкурснай праграме “Нам песня дапаможа сяброўства памножыць”.

 Юныя турысты гатовы да новых адкрыццяў і прыгод!

Разделы сайта