Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

15 дзень

 

 Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая малая радзіма. Для выхаванцаў аздараўленчага лагера гэтай кропачкай з'яўлецца Сялец. Бюро інфармацыйных знаходак “Старонкі гісторыі Сяльца” пазнаёміла дзяцей з падзеямі, якія аказалі ўплыў на ход гісторыі аграгарадка, памятнымі датамі і цікавымі фактамі.

 Малая радзіма акрыляе і дае магчымасць адчуваць сябе значнымі людзьмі, здольнымі прыносіць карысць грамадству і дабівацца поспехаў. Флэшмоб “За мір і стварэнне!”, які прайшоў у лагеры ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”, дапамог дзецям адчуць сваю значнасць у Год міру і стварэння.

 Пабывалі сёння юныя турысты на экскурсіі ў пракуратуры Бярозаўскага раёна “На варце закона і парадку”.

 Закончыўся чарговы дзень лагернай змены ў творчай майстэрні “Чароўныя фарбы”.

 

Разделы сайта